12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі актуалізаваны падыходы да выкарыстання праграмнага комплексу "Адно акно". Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 591 ад 8 верасня 2023 года, якая распрацавана Міністэрствам юстыцыі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Мінюста.
Адзначаецца, што пастанова прадугледжвае актуалізацыю падыходаў да выкарыстання праграмнага комплексу "Адно акно" з улікам тэхналагічных змяненняў, якія адбыліся, і практыкі выкарыстання праграмнага комплексу другой чаргі.
Дакумент замацоўвае абавязковае выкарыстанне праграмнага комплексу версіі 3.0 выканаўчымі камітэтамі, службамі "аднаго акна", упаўнаважанымі арганізацыямі адносна адміністрацыйных працэдур, уключаных у праграмны комплекс.
Прадугледжана таксама магчымасць выкарыстання праграмнага комплексу паводле меркавання кіраўніка зыходзячы са стану аўтаматызацыі працэсаў справаводства іншымі дзяржорганамі (арганізацыямі), якія з'яўляюцца ўпаўнаважанымі органамі па змешчаных у праграмным комплексе адміністрацыйных працэдурах.
Акрамя таго, рэгламентаваны пытанні падключэння да праграмнага комплексу і актуалізацыі змешчанай у ім інфармацыі ў сувязі са змяненнем заканадаўства. Таксама агавораны парадак уключэння ў праграмны комплекс новых адміністрацыйных працэдур.-0-