
24-гадовая Аліна Маркевіч з Брэста займаецца стварэннем урбан-скетчаў і паказвае ў іх прыгажосць роднага горада. Для публікацыі сваіх замалёвак дзяўчына стварыла старонку ў Instagram. Ідэя для чарговага малюнка прыходзіць да яе заўсёды нечакана. Аліна можа ісці па вуліцы, зачапіцца поглядам за фрагмент будынка і адразу ж узяцца за аловак. Калі ж часу няма, фатаграфуе, а скетч робіць дома. Пазней дзяўчына вырашыла, што будзе пераносіць на тканіну адзення сюжэты вулічных замалёвак. Аліна Макарэвіч называе сваё захапленне прызнаннем у любові роднаму гораду.