БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Амаль 300 юных барцоў з Беларусі і Расіі збярэ ў Брэсце турнір памяці Уладзіміра Карвата

19.10.2023 09:10

19 кастрычніка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. XV Міждзяржаўны юнацкі турнір па вольнай і грэка-рымскай барацьбе памяці Героя Беларусі У.М.Карвата пройдзе ў Брэсце 21-22 кастрычніка, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Брэсцкай СДЮШАР прафсаюзаў па відах барацьбы Пётр Хацько.

Чакаецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел каля 300 спартсменаў 2008-2011 гадоў нараджэння з Беларусі і Расіі. У прыватнасці, пацвердзілі свой удзел юныя барцы са сталіцы Кабардзіна-Балкарыі Нальчыка, Санкт-Пецярбурга. Беларусь прадставяць навучэнцы спецыялізаваных спартыўных школ, вучылішчаў алімпійскага рэзерву з усіх рэгіёнаў рэспублікі.

Спаборніцтвы пройдуць па двух відах барацьбы ў 26 вагавых катэгорыях. Турнір стартуе з паядынкаў "вольнікаў", якія будуць змагацца за медалі ў 15 вагавых катэгорыях. У другі дзень на дыван выйдуць прадстаўнікі грэка-рымскай барацьбы, якія выступяць у 11 вагавых катэгорыях. Пераможцаў чакаюць імянныя кубкі, граматы і медалі. Прызёраў узнагародзяць каштоўнымі падарункамі.

"Тут няма адназначных фаварытаў. Усе ўдзельнікі знаходзяцца ў роўных умовах. Мацнейшых выявіць барцоўскі дыван. Усё залежыць ад таго, наколькі функцыянальна будзе падрыхтаваны спартсмен. У барацьбе важны не толькі сіла, але і мысленне, вынослівасць, - адзначыў дырэктар СДЮШАР. - Плануем правесці турнір на высокім арганізацыйным узроўні, улічваючы, што яго заснавальнікамі з'яўляюцца ўпраўленне спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама, аддзел спорту гарвыканкама, абласное аб'яднанне прафсаюзаў".

Турнір пройдзе ў лёгкаатлетычным манежы Брэста. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 21 кастрычніка ў 15.00. На цырымоніі чакаюць удаву лётчыка-героя Ніну Карват і прадстаўнікоў 61-й авіябазы ў Баранавічах, дзе праходзіў службу Уладзімір Карват. Запрошаны прадстаўнікі прафсаюзаў, мясцовых органаў улады.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі