БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Анлайн-віктарыну "Сіла ў адзінстве" запускае БРСМ

17.09.2024 11:09
17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-віктарыну "Сіла ў адзінстве" запускае БРСМ у Дзень народнага адзінства, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела інфармацыйных і лічбавых камунікацый Цэнтральнага камітэта БРСМ Наталля Карабец.

Моладзь шмат часу праводзіць у сацыяльных сетках, таму пры арганізацыі святочных мерапрыемстваў акцэнт зрабілі і на віртуальнай прасторы. "Віктарына "Сіла ў адзінстве" праходзіць штогод, але ў бягучым годзе яе ўпершыню правядзём на базе папулярнага мэсэнджара Telegram. На думку самой моладзі, такі спосаб больш зручны і дазваляе аблегчыць працэс з-за адсутнасці неабходнасці пераходу на іншыя сэрвісы", - сказала Наталля Карабец.

"З 17 па 23 верасня мы запрашаем усіх карыстальнікаў мэсэнджара прыняць удзел у віктарыне на афіцыйнай старонцы саюза моладзі і адказаць на 17 пытанняў. У кожнага з іх 4 варыянты адказу, правільным з'яўляецца толькі адзін. Пытанні даволі рознабаковыя: на некаторыя ведаюць адказы многія беларусы, а іншыя прымусяць задумацца нават самых дасведчаных у тэматыцы гісторыі Радзімы. Большасць пытанняў звязаны з памятнымі датамі і падзеямі ў гісторыі суверэннай Беларусі, закранаюць сацыяльную і культурную прастору нашага грамадства", - расказала Наталля Карабец.

Для больш аб'ектыўнай ацэнкі вынікаў будуць брацца пад увагу два крытэрыі - колькасць правільных адказаў і час, затрачаны на праходжанне віктарыны. Імёны пераможцаў будуць вядомы 24 верасня.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі