БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Антырэкорд пажаранебяспечнага сезона: за мінулы тыдзень ліквідавана 55 лясных пажараў

09.09.2024 12:09
9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За мінулы тыдзень дзяржлесахова ліквідавала 55 лясных пажараў - гэта антырэкорд пажаранебяспечнага сезона, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.

Самым цяжкім днём для работнікаў лясной гаспадаркі стала нядзеля. Напярэдадні службовыя асобы дзяржлесаховы выязджалі на тушэнне лясных пажараў 16 разоў. У міністэрстве адзначылі, што за тыдзень агонь пашкодзіў 29,3 га лесу. Лічба сведчыць аб тым, што большасць узгаранняў было ліквідавана на ранняй стадыі.

У пераважнай большасці раёнаў Беларусі дзейнічаюць забароны на наведванне лясоў. Раней Мінлясгас звяртаўся да насельніцтва з просьбай не наведваць лясы ў бліжэйшыя дні з-за высокай небяспекі.

Так, наведванне лясоў забаронена па ўсёй краіне, за выключэннем 20 раёнаў рэспублікі: Пружанскага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Гарадоцкага, Лепельскага, Мёрскага, Расонскага, Чашніцкага, Шаркаўшчынскага, Дзятлаўскага, Іўеўскага, Карэліцкага, Навагрудскага, Барысаўскага, Валожынскага, Крупскага, Маладзечанскага, Мядзельскага і Смалявіцкага. Там уведзены абмежаванні на наведванне лясоў.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі