БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Апошнія званкі ў школах Беларусі празвіняць 24 мая

21.02.2025 12:02
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстыя мерапрыемствы "Апошні званок" для вучняў 9-х і 11-х класаў адбудуцца 24 мая. Гэта вызначана пісьмом Міністэрства адукацыі, якое размешчана на сайце ведамства, паведамляе БЕЛТА.

Выпускныя вечары для вучняў 11-х класаў рэкамендавана правесці 13 чэрвеня.

Навучальныя заняткі ў большасці школьнікаў завершацца 31 мая, у вучняў 9-х (10-х класаў, у якіх навучаліся дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця з пяцігадовым тэрмінам навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі) і 11-х (12-х) класаў - 23 мая. Заканчэнне навучальнага года, згодна з дакументам, будзе 31 жніўня.

Адзначана, што выпускныя вечары з уручэннем атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыі павінны праводзіцца на базе школ. У асобных выпадках выпускны вечар можа адбыцца ва ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, установах культуры. Час пачатку выпускнога вечара, яго працягласць, а таксама месца правядзення вызначаюцца рашэннем кіраўніка ўстановы з удзелам бацькоўскага камітэта.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі