БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Ахова здароўя, сельская гаспадарка, СМІ. Беларусь і Іран падпісалі пакет дакументаў па развіцці супрацоўніцтва

20.08.2025 14:08
20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Іран па выніках перагавораў на вышэйшым узроўні ў вузкім і шырокім складах у Палацы Незалежнасці падпісалі пакет дакументаў па самых розных напрамках супрацоўніцтва, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падпісана сумесная заява Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Масуда Пезешкіяна аб паглыбленым развіцці адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран.

Сярод іншых падпісаных дакументаў - Пагадненне па лётнай годнасці паміж Нацыянальнай авіяцыйнай адміністрацыяй Рэспублікі Беларусь і Упраўленнем грамадзянскай авіяцыі Ісламскай Рэспублікі Іран.

Акрамя таго, заключаны Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне аховы навакольнага асяроддзя паміж Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Дэпартаментам навакольнага асяроддзя Ісламскай Рэпублікі Іран, Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Ісламскай Рэспублікі Іран па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя, абарачэння лекавых сродкаў і медыцынскага абсталявання, медыцынскай адукацыі і навукі.

Падпісаны таксама Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам сельскагаспадарчага джыхаду Ісламскай Рэспублікі Іран аб супрацоўніцтве ў галіне лясной гаспадаркі, Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам сельскагаспадарчага джыхаду Ісламскай Рэспублікі Іран у галіне здароўя жывёл і ветэрынарыі.

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная арганізацыя па стандартызацыі Ісламскай Рэспублікі Іран у галіне стандартызацыі, метралогіі, ацэнкі адпаведнасці і акрэдытацыі таксама падпісалі дакумент аб узаемаразуменні.

У ліку падпісаных дакументаў - Мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі паміж Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры і ісламскай арыентацыі Ісламскай Рэспублікі Іран, Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Рэспублікі Беларусь і Арганізацыяй радыё і тэлебачання Ісламскай Рэспублікі Іран.

Мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве заключаны паміж Беларускім тэлеграфным агенцтвам і Інфармацыйным агенцтвам Ісламскай Рэспублікі Іран.

Беларускае Міністэрства культуры і іранская Арганізацыя па пытаннях кінематаграфіі і аўдыявізуальных твораў Міністэрства культуры і ісламскай арыентацыі дамовіліся аб абмене кінематаграфічнымі творамі і ўзаемным супрацоўніцтве.

Акрамя таго, заключаны мемарандумы па супрацоўніцтве ў галіне турызму, а таксама аб развіцці інвестыцый у свабодных зонах.-0-



 
Усе навіны

Карысныя спасылкі