БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Азімы ячмень у Беларусі ўбраны на 64,4 працэнта плошчаў

08.07.2024 14:07
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Азімы ячмень у Беларусі ўбраны на 64,4 працэнта плошчаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У цэлым па краіне азімы ячмень убраны на плошчы 169,4 тыс. га - гэта 64,4 працэнта да ўборачнай плошчы (да аналагічнай даты ў мінулым годзе - 21,4 працэнта), а намалочана 597,9 тыс. т (на год раней - 143,1 тыс. т) з ураджайнасцю 35,3 ц/га. Азімы рапс на зерне ўбраны на 40,4 тыс. га, што складае 10,7 працэнта да ўборачнай плошчы (у мінулым годзе - 0,12 працэнта), а намалочана 85,5 тыс. т (на год раней 0,53 тыс. т) з ураджайнасцю 21,2 ц/га. Лён выцераблены на плошчы 3,53 тыс. га (7,94 працэнта), калі ў мінулым годзе работы па гэтай культуры яшчэ не пачаліся.

Травы другога ўкосу скошаны на 510,1 тыс. га (48,4 працэнта ад плана). Убраны травы другога ўкосу на плошчы 450,1 тыс. га, што складае 88,2 працэнта да скошанага. Пасля першага ўкосу травы падкормлены на 280,3 тыс. га плошчаў, што складае 20 працэнтаў.

Нарыхтавана 9458,0 тыс. т сенажу - 71 працэнт да плана (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 326,7 тыс. т), 312 тыс. т сена (44,6 працэнта) і 233,8 тыс. т сіласу (1,14 працэнта). Травяных кармоў нарыхтавана 29,3 працэнта ад плана.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі