БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Балдоўская пра адзіны дзень галасавання: час паказаў, што гэта быў правільны крок

25.02.2025 10:02
25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адзіны дзень галасавання даў магчымасць аптымізаваць выбарчы працэс, заявіла карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦВК Алена Балдоўская.

Адзіны дзень галасавання ўпершыню ў Беларусі прайшоў якраз год таму - 25 лютага 2024 года. Беларусы выбіралі ў адзіны дзень дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.

"Час паказаў, што гэта быў правільны крок. Адзіны дзень галасавання даў магчымасць аптымізаваць выбарчы працэс. Па сутнасці, ён аб'яднаў у адной кампаніі два выбары. І цяпер адзін раз у пяць гадоў мы будзем арганізоўваць і праводзіць выбары дэпутатаў усіх узроўняў, інакш кажучы, поўнасцю фарміруем дэпутацкі корпус, пачынаючы ад дэпутатаў мясцовых Саветаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню і заканчваючы дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў", - расказала Алена Балдоўская.

Норма аб адзіным дні галасавання замацавана ў Канстытуцыі. "Далей у Выбарчы кодэкс былі ўнесены адпаведныя змяненні. І палажэнні кодэкса адлюстроўваюць працэдурныя асаблівасці гэтага фармату арганізацыі правядзення выбараў, - адзначыла яна. - Пры ўвядзенні адзінага дня галасавання была аптымізавана ў тым ліку сістэма выбарчых камісій, было ажыццёўлена некаторае пераразмеркаванне іх паўнамоцтваў. Але самым важкім аргументам на карысць адзінага дня галасавання з'яўляецца скарачэнне ўдвая расходаў рэспубліканскага бюджэту на падрыхтоўку і правядзенне выбараў дэпутатаў".

"Безумоўна,час не стаіць на месцы. Думаю, што мы будзем працаваць над нейкімі іншымі формамі магчымага інфармавання насельніцтва з выкарыстаннем новых фарматаў, інфармацыйных тэхналогій. Адзіны дзень галасавання - гэта, па сутнасці, выбары, якія праводзяцца на чатырох узроўнях, пачынаючы ад сельскага Савета і заканчваючы ўзроўнем рэспублікі. Таму пры правядзенні адзінага дня галасавання вельмі важна якаснае і паўнацэннае інфармаванне выбаршчыкаў аб кандыдатах. У маючых адбыцца кампаніях, я думаю, мы будзем укараняць у практыку новыя формы работы, якія будуць накіраваны на рэалізацыю выбарчых правоў нашых грамадзян, - падкрэсліла Алена Балдоўская. - Мы ўжо неаднаразова гаварылі аб тым, што распрацавалі сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі праект Канцэпцыі лічбавізацыі выбарчага працэсу. Аб тым, якія з модуляў праекта гэтай канцэпцыі будуць укаранёны ў практыку, пакуль гаварыць рана. Гэта вялізны аб'ём работы, які звязаны не толькі з кампетэнцыяй Цэнтральнай выбарчай камісіі, але і тых органаў, якія адказваюць за тэхнічныя складнікі названага працэсу. Таму мы будзем над гэтым працаваць у першую чаргу для таго, каб, магчыма, удасканаліць сам выбарчы працэс і палегчыць рабочыя моманты для членаў выбарчых камісій".-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі