БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

БЧ часова зменіць графік і маршрут руху некаторых паяздоў на ўчастку Мінск-Брэст

20.10.2023 09:10
20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская чыгунка часова зменіць графік і маршрут руху некаторых паяздоў на ўчастку Мінск - Брэст з-за рамонтных работ. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ на Баранавіцкім чыгуначным вузле 30 і 31 кастрычніка поезд нумар 736 Брэст - Мінск адпраўленнем з Брэста ў 7.48 (замест 8.09) і поезд нумар 737 Мінск - Брэст адпраўленнем з Мінска ў 13.15 будуць ісці з прыпынкам па станцыі Баранавічы-Цэнтральныя (замест станцыі Баранавічы-Палескія). Таксама гэтымі днямі асобныя паязды рэгіянальных ліній эканомкласа на ўчастках Мінск - Баранавічы - Брэст будуць курсіраваць змененым раскладам і маршрутам.

Больш падрабязную інфармацыю аб змяненні ў раскладзе руху паяздоў можна даведацца на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, афіцыйным мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд", а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі