6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З улікам прагназуемага павелічэння пасажырапатоку ў час лістападаўскіх свят з 2 па 8 лістапада Беларуская чыгунка назначыла 100 дадатковых паяздоў у міжрэгіянальных і міжнародных зносінах. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Беларускай чыгункі.
У міжрэгіянальных зносінах назначана 80 дадатковых паяздоў, якія будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах. Дадатковыя паязды будуць рухацца па маршрутах Мінск - Гомель, Мінск - Брэст, Мінск - Віцебск, Мінск - Гродна, Мінск - Магілёў, Мінск - Пінск, Мінск - Камунары, Брэст - Гомель, Віцебск - Орша - Гродна, Гродна - Орша - Крычаў.
У міжнародных зносінах з Расіяй Беларуская чыгунка ва ўзаемадзеянні з РЧ назначыла 20 дадатковых паяздоў па маршрутах Мінск - Санкт-Пецярбург, Брэст/Віцебск - Масква, Масква - Брэст, Санкт-Пецярбург - Смаленск і Калінінград - Масква.
Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення і маршруце руху дадаткова назначаных паяздоў можна атрымаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі, у мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд", а таксама па тэлефоне 105.-0-