БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Беларусь і Расія абмеркавалі ўзаемадзеянне ў рамках БРІКС

03.04.2025 10:04
3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Маскве 2 красавіка адбылася сустрэча першага намесніка міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Лукашэвіча з намеснікам міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Сяргеем Рабковым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў МЗС.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў рамках БРІКС і мадальнасці ўдзелу Рэспублікі Беларусь у дзейнасці аб'яднання ў статусе дзяржавы-партнёра, атрыманага нашай краінай 1 студзеня 2025 года. На сустрэчы была падкрэслена гатоўнасць Беларусі да актыўнага ўключэння ў работу БРІКС у трох ключавых вымярэннях аб'яднання: палітыка і бяспека, эканоміка і фінансы, культура і гуманітарныя сувязі.

У якасці аднаго з прыярытэтных напрамкаў шматбаковага ўзаемадзеяння ў рамках БРІКС было адзначана ўдасканаленне міжнароднай валютна-фінансавай сістэмы і задзейнічанне механізмаў і рэсурсаў Новага банка развіцця для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў на прасторы БРІКС.

Сяргей Лукашэвіч таксама прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве з нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў Дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі