БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Беларусь і Расія павялічылі ў 2024 годзе гандаль прадукцыяй АПК на 15 працэнтаў

05.02.2025 16:02
5 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў галіне аграпрамысловага комплексу, рыбнай гаспадаркі, прыродаахоўнай дзейнасці і экалогіі абмеркавана 5 лютага ў Маскве на сустрэчы намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Юрыя Шулейкі і віцэ-прэм'ера РФ Дзмітрыя Патрушава. Аб гэтым інфармуе прэс-служба расійскага ўрада, паведамляе БЕЛТА.

"Узаемадзеянне Расіі і Беларусі пашыраецца па шэрагу напрамкаў, уключаючы сельскую гаспадарку. Паводле папярэдніх даных, у 2024 годзе тавараабарот прадукцыі аграпрамысловага комплексу павялічыўся на 15 працэнтаў, перасягнуўшы $8 млрд. Разлічваем, што дадатная тэндэнцыя захаваецца", - сказаў на сустрэчы Дзмітрый Патрушаў.
"Стабільны рост дэманструе як узаемны гандаль, так і сумеснае асваенне замежных рынкаў. Краіны таксама паспяхова ўзаемадзейнічаюць у галіне насенняводства. У сферы экалогіі і прыродакарыстання актыўная работа вядзецца ў рамках сумеснай калегіі профільных ведамстваў. Па выніках мінулага пасяджэння была падпісана праграма супрацоўніцтва па ахове навакольнага асяроддзя і рацыянальным прыродакарыстанні на трохгадовы перыяд. Мерапрыемствы праграмы накіраваны на сумесную дзейнасць па развіцці сістэмы функцыянавання асабліва ахоўных прыродных тэрыторый, уключаючы экалагічны турызм і асвету, абмен вопытам у сферы дзяржаўнага экалагічнага кантролю і абыходжання з адходамі вытворчасці і спажывання", - адзначылі ў прэс-службе.

У 2024 годзе была таксама зацверджана дарожная карта трансгранічнага воднага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. У яе ўключана 119 мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне і аднаўленне водных аб'ектаў басейна Дняпра і Заходняй Дзвіны.

"Па лініі Міжурадавага савета СНД Беларуссю і Расіяй праводзяцца мерапрыемствы па ўдасканаленні геалагічнай вывучанасці прыгранічных тэрыторый, уключаючы маніторынг падземных трансгранічных вод. Гэта дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць эксплуатацыі радовішчаў", - дадалі ў прэс-службе.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі