БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Беларуская мясапрадукцыя ўпершыню рэалізавана ў Азербайджан праз БУТБ

04.11.2024 14:11
4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя здзелкі па экспарце мясных субпрадуктаў у Азербайджан зарэгістраваны на Беларускай універсальнай таварнай біржы. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

Прадаўцом выступіла адно з вядучых мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці, а пакупніком - азербайджанская гандлёвая арганізацыя, якая спецыялізуецца на імпарце мяса і мясапрадукцыі для харчовай прамысловасці. Агульны аб'ём закупкі па дзвюх здзелках склаў 18 т.

Паводле інфармацыі БУТБ, раней азербайджанскія ўдзельнікі ў асноўным куплялі на біржавой пляцоўцы піламатэрыялы і малочную прадукцыю, таму пашырэнне таварнай наменклатуры ў сегменце мяса і мясных вырабаў адкрывае новыя магчымасці для развіцця біржавога гандлю Беларусі і Азербайджана.

"Цяпер Азербайджан займае трэцяе месца пасля Расіі і Кітая па аб'ёме біржавога тавараабароту з Беларуссю. За 10 месяцаў бягучага года кампаніі з гэтай краіны заключылі біржавыя здзелкі больш як на $91 млн, перавысіўшы паказчык студзеня - кастрычніка мінулага года ў два з паловай разы. Прычым усё гэта быў экспарт беларускіх тавараў - пераважна прадукцыі дрэваапрацоўчай галіны, на якую прыпала 90 працэнтаў паставак. Рост біржавых продажаў звязаны перш за ўсё з пашырэннем кола пастаянных пакупнікоў з Азербайджана. Іх стала амаль у паўтара раза больш. Прыходу азербайджанскага бізнесу на біржу садзейнічаюць трывалыя гандлёва-эканамічныя сувязі паміж нашымі краінамі, адсутнасць моўнага бар'ера і магчымасць спрошчанай акрэдытацыі пры выкарыстанні механізма адрасных здзелак", - расказалі ў прэс-службе.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. Беларуская ўніверсальная таварная біржа - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.

Па стане на 1 лістапада 2024 года на БУТБ былі акрэдытаваны 132 рэзідэнты Азербайджана. Такім чынам, з пачатку года колькасць удзельнікаў таргоў з Азербайджана павялічылася на 41 кампанію.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі