БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Беларускія аграрыі намалацілі 2 млн тон збожжа

28.07.2026 09:07
28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі 2 млн тон збожжа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле аператыўных даных на 28 ліпеня, з палёў краіны намалочана 2051 тыс. т збожжа. Убрана 26% плошчаў збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса). Сярэдняя ўраджайнасць складае 39,1 ц/га.

Агульны каравай у разрэзе абласцей: Брэсцкая - 585 тыс. т, Мінская - 433 тыс. т, Гродзенская - 388 тыс. т, Гомельская - 347 тыс. т, Магілёўская - 192 тыс. т, Віцебская - 106 тыс. т.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі