БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Беларускія аграрыі намалацілі 4,8 млн тон збожжа з улікам рапсу

29.07.2024 11:07
29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводле даных на раніцу 29 ліпеня, у Беларусі сабрана 4,8 млн т збожжа з улікам рапсу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У тым ліку намалочана звыш 3,77 млн т збожжавых і зернебабовых культур, 1 млн т азімага рапсу. Масавая ўборка гэтай культуры завершана.

У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу найбольшы ўклад унеслі аграрыі Мінскай (1,2 млн т), Брэсцкай (1,12 млн т) і Гродзенскай (звыш 1 млн т) абласцей.

На нівах прадаўжаюць убіраць яравы ячмень - 74,5 працэнта ад плана, азімае жыта - 64,2 працэнта, пшаніцу - 49,2 працэнта, авёс - 40,6 працэнта, трыцікале - 40 працэнтаў, зернебабовыя - 33,4 працэнта. Уборка азімага ячменю завершана.

Прадаўжаецца церабленне лёну. Выцераблена 31,5 тыс. га, або 70,4 працэнта плошчаў, якія падлягаюць уборцы.

Травяных кармоў нарыхтавана больш за 3,4 млн т кармавых адзінак - 34,7 працэнта да плана.  Паказчыкі вышэйшыя за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года.

Перад аграрыямі стаіць задача максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд. На палі пад сяўбу азімых культур вывезена 12 млн т арганічных угнаенняў (89,1 працэнта да нарыхтаванага), унесена 2,14 млн т (15,9 працэнта да нарыхтаванага).-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі