БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Беларускім пенсіянерам з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах эканамкласа

23.04.2025 14:04
Фота БЧ
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пенсіянерам у Беларусі з 1 мая прадаставяць скідку 50 працэнтаў на праезд у паяздах рэгіянальных ліній эканамкласа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.

Такой магчымасцю грамадзяне змогуць скарыстацца па 31 кастрычніка ў перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ. Гэта прадугледжана ўказам Прэзідэнта ад 29 красавіка 2011 года нумар 176 "Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў".

Для набыцця праязнога дакумента (білета) са скідкай неабходна прад'явіць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама яго трэба мець пры сабе ў час паездкі.

У БЧ звярнулі ўвагу, што льгота не дзейнічае пры праездзе ў паяздах рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжрэгіянальных ліній (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў паяздах гарадскіх ліній.

Ільготныя праязныя дакументы пенсіянеры па ўзросце могуць аформіць у білетных касах, а таксама на інтэрнэт-сайце БЧ з дапамогай мабільнага дадатку "БЧ. Мой поезд" і праз тэрміналы самаабслугоўвання.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі