9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рэках Беларусі ў бліжэйшыя дні чакаюцца ваганні ўзроўняў вады. Аб гэтым БЕЛТА расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Па стане на 8 красавіка рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю да 33 см за суткі назіраецца на Віліі, пераважна на працягу Заходняй Дзвіны, Нёмана, Дняпра і асобных участках Сожа. На Бярэзіне і Прыпяці - нязначны спад узроўняў вады і роўны іх ход. Вада знаходзіцца на пойме на большасці рэк басейнаў Дняпра, Сожа і Прыпяці, а таксама на асобных участках рэк басейнаў Нёмана і Бярэзіны. На Прыпяці каля Петрыкава ўзровень вады перасягае небяспечную высокую адзнаку на 26 см, тут назіраецца спад узроўню вады з інтэнсіўнасцю 1 см за суткі.
Паводле даных МНС, адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у большасці раёнаў Гомельскай вобласці і ў асобных раёнах Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцей.
"Тэмпература вады крыху павысілася і складае ў рэках ад 5,8 да 13 градусаў, у вадаёмах - ад 6,7 да 10 градусаў. У бліжэйшыя дні на рэках краіны ваганні ўзроўняў вады захаваюцца, тэмпература вады будзе павышацца", - адзначылі ў Белгідрамеце.-0-