БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Бяспечная скорасць, дыстанцыя і бакавы інтэрвал. МУС папярэдзіла аб пагаршэнні дарожных умоў

27.11.2024 10:11
27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На большай частцы тэрыторыі краіны адзначаюцца складаныя ўмовы надвор'я, удзельнікам дарожнага руху неабходна быць вельмі ўважлівымі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МУС.

"Чакаецца мокры снег з дажджом, калянулявая тэмпература, наліпанне мокрага снегу і галалёдзіца. Вадзіцелям важна выбіраць найбольш бяспечную скорасць, дыстанцыю і бакавы інтэрвал. Не дапускаць рэзкіх манеўраў і непрадказальных паводзін, асабліва пры праездзе пешаходных пераходаў і скрыжаванняў, закругленняў дарог. Трэба прышпіліцца самім і забяспечыць бяспечную перавозку пасажыраў, асабліва дзяцей. Ва ўмовах дрэннай бачнасці ўсім важна зрабіць сябе прыкметнымі на дарозе: вадзіцелям уключыць святло фар, пешаходам апранаць яркае адзенне, а ў цемнаце абазначаць сябе святловяртальнымі элементамі", - нагадалі ў ведамстве.

Пешаходам пры пераходзе праезнай часткі трэба глядзець па баках. "Пачынаць пераход можна толькі пераканаўшыся, што вадзіцелі вас заўважылі і паспелі спыніць свае аўтамабілі. Памятайце аб непрадказальнасці зімовай дарогі і будзьце асцярожнымі", - падкрэслілі ў МУС.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі