БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 лістапада

01.11.2022 11:11
1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новыя памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах устаноўлены на перыяд з 1 лістапада 2022 года па 31 студзеня 2023 года. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 кастрычніка 2022 года нумар 60, паведамляе БЕЛТА.

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br339,83 (з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2022 года - Br328,5).

Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах зацверджаны наступныя памеры БПМ: працаздольнае насельніцтва - Br375,26 (раней - Br366,23); пенсіянеры - Br255,28 (раней - Br247,21); дзеці ва ўзросце да трох гадоў - Br215,93 (раней - Br204,8); дзеці ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br298,21 (раней - Br284,60); дзеці ва ўзросце ад шасці да васямнаццаці гадоў - Br363,28 (раней - Br350,06).

Пры гэтым прапарцыянальна росту БПМ зменяцца і памеры дзярждапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей; павышэнняў да пенсій, якія прадугледжаны для асобных катэгорый пенсіянераў; даплат і надбавак пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; дапамог па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту; сацыяльных пенсій. Гэтыя выплаты павялічыліся адпаведна росту БПМ на 3,4 працэнта.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі