БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 жніўня ў Беларусі

27.07.2023 10:07
27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаецца з 1 жніўня ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 ліпеня 2023 года нумар 26, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінпрацы.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ўстаноўлены ў памеры Br364,4, што на 3,5 працэнта вышэй у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 мая па 31 ліпеня 2023 года.

Што датычыцца БПМ для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп, у адносінах да працаздольнага насельніцтва яго памер будзе Br403,94 (раней - Br389,53); пенсіянераў - Br271,09 (раней - Br265,96); дзяцей ва ўзросце да трох гадоў - Br232,41 (раней - Br224,26); дзяцей ва ўзросце ад трох да шасці гадоў - Br319,5 (раней - Br308,56); дзяцей ва ўзросце ад шасці да васемнаццаці гадоў - Br388,35 (раней - Br378,15).

Змяненне БПМ з 1 жніўня аўтаматычна прыводзіць да перагляду розных надбавак і павышэнняў, убудаваных у сістэму сацабароны, а таксама асобных сацыяльных выплат, што залежаць ад памеру БПМ. Так, змяняюцца памеры дзярждапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, павышэнні да пенсій для асобных катэгорый пенсіянераў, даплаты і надбаўкі пенсіянерам ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасці і сацабароне, а таксама дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і сацыяльныя пенсіі.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі