БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаны ў Беларусі

03.02.2025 08:02
З 1 лютага павышаны памер бюджэту пражытачнага мінімуму, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. 

БПМ у сярэднім на душу насельніцтва ў параўнанні з яго значэннем, устаноўленым з 1 лістапада 2024 года, павялічыўся на 2,2 працэнта і складае Br447,64. У ведамстве адзначылі, што ён будзе дзейнічаць па 30 красавіка 2025 года. 

У сувязі са змяненнем БПМ аўтаматычна пераглядаюцца ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі і павышэнні, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, што вылічваюцца ад памеру БПМ. Гэта памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па доглядзе інваліда I групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і сацыяльныя пенсіі. 

У міністэрстве дадалі, што ўзроставыя даплаты да пенсій атрымліваюць амаль 540 тыс. чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшым. Памер гэтых выплат павялічыцца на 2,2 працэнта. Так, для асоб ва ўзросце 75-79 гадоў даплата складзе Br83,93, а пры наяўнасці інваліднасці I групы - Br195,84. Для асоб 80 гадоў і старэйшых (з улікам надбаўкі на догляд) - Br167,87, а пры наяўнасці інваліднасці I групы - Br223,82.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі