БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Бокій выйграў першае золата на Паралімпійскіх гульнях у Парыжы

30.08.2024 09:08
Ігар Бокій. Фота Мінспорту
30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі плывец Ігар Бокій заваяваў першы асабісты медаль на XVII летніх Паралімпійскіх гульнях у Парыжы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першы дзень спаборніцтваў Паралімпіяды Бокій выступіў на стаметроўцы батэрфляем у класе S13, на якой ён з'яўляецца сусветным рэкардсменам. Па выніках ранішняй сесіі Бокій выйшаў у фінал з лепшым часам, праплыўшы дыстанцыю за 54,93 сек. У вячэрнім вырашальным заплыве Ігар пераадолеў 100 м за 54,13 сек і заваяваў золата, апярэдзіўшы на чвэрць секунды француза Алекса Парталя, які стаў другім.

"Ігар паказаў цудоўны рэзультат, лепшы за апошнія тры гады, - адзначыў трэнер спартсмена Генадзь Вішнякоў. - Мы ўдзялілі шмат увагі базавай, тэхнічнай і псіхалагічнай падрыхтоўцы. Ігар - сапраўдны баец і вельмі вопытны плывец, ён змог рэалізаваць прапанаваную трэнерам праграму работы, таму цяпер знаходзіцца ў аптымальных спартыўных кандыцыях".

Гэты медаль вышэйшай пробы стаў для Бокага 17-м на Паралімпійскіх гульнях. Упершыню беларус выступіў на галоўным старце чатырохгоддзя ў 2012 годзе ў Лондане, дзе выйграў пяць залатых узнагарод. Таксама ў актыве нашага спартсмена шэсць перамог у Рыа-2016 і пяць вікторый у Токіа-2020. У пятніцу Ігар разам з таварышам па камандзе Яўгенам Кавалёнкам прыме ўдзел у спаборніцтвах на дыстанцыі 100 м на спіне. Адборачныя заплывы стартуюць апоўдні па мінскім часе.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі