20 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце 20 лютага адкрылася фотавыстава Беларускага тэлеграфнага агенцтва "Суверэнная Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Выстава разгарнулася на другім паверсе гандлёвага цэнтра "Дзідас Персія" на пешаходнай вуліцы Савецкай. У экспазіцыі, якая падарожнічае па рэгіёнах Беларусі, на 27 мальбертах прадстаўлены больш за 100 здымкаў, зробленых фотакарэспандэнтамі БЕЛТА.
Кожная з фатаграфій адлюстроўвае дасягненні краіны ў розных галінах і сферах: у сельскай гаспадарцы, прамысловасці, медыцыне, адукацыі, культуры, навуцы і тэхналогіях. Дарэчы, асобны блок прысвечаны моладзі. На кожным стэндзе ў дапаўненне да здымкаў напісаны некалькі фраз, якія фактамі пацвярджаюць, які шлях за гады сваёй незалежнасці зрабіла наша краіна. Усе гэтыя дасягненні - справа рук працавітых і міралюбных беларусаў, усіх нас. Менавіта такі просты і зразумелы сэнс закладзены ў канцэпцыі выставы, якая ў цэлым атрымалася вельмі яркай і эмацыянальнай.
Брастаўчанка Людміла прыйшла ў гандлёвы цэнтр і была прыемна здзіўлена адкрыццю такой экспазіцыі. "Мне здаецца, гэта добрая магчымасць, калі можна прыйсці за пакупкамі і культурна ўзбагаціцца, даведацца больш аб нашай краіне і яе людзях. Было б здорава, калі б такія выставы адкрываліся і ў іншых грамадскіх месцах", - лічыць жыхарка абласнога цэнтра.
Кожны наведвальнік у экспазіцыі знойдзе для сябе штосьці роднае і блізкае, што выклікае гордасць. Напрыклад, жыхары Брэста і Брэсцкай вобласці змогуць убачыць, якімі фотакарэспандэнты адлюстравалі легендарную Брэсцкую крэпасць, велічную Белавежскую пушчу, тысячагадовы Брэст, іншыя месцы і падзеі паўднёва-заходняга рэгіёна.
У Брэсце ўнікальную фотавыставу "Суверэнная Беларусь" можна наведаць на працягу тыдня.-0-