БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Больш за 200 юных байдарачнікаў і канаістаў збярэ турнір у Пінску

07.07.2023 10:07

7 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Пінску 7-9 ліпеня пройдуць рэспубліканскія спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ - "Мемарыял юнгі Алега Альхоўскага". Турнір прысвечаны Дню вызвалення Пінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны суддзя спаборніцтваў Яўген Драко.

Спаборнічаць за тытул самага хуткага на водах ракі Піна будуць юнакі і дзяўчаты 2009-2010 гадоў нараджэння і маладзейшыя. На турнір заяўлены прадстаўнікі ўсіх абласцей і Мінска. Падлеткі выявяць мацнейшых у веславанні на байдарках і каноэ (адзіночкі) на дыстанцыях 200 м і 1000 м.

"Гэтыя спаборніцтвы для самых малодшых узростаў, сярод якіх праводзяцца спаборніцтвы ў рэспубліцы. Для некаторых юнакоў і дзяўчат гэта будуць іх першыя спаборніцтвы. У нас выступаюць не зборныя абласцей і Мінска, свае каманды прывозяць спартыўныя школы", - заўважыў Яўген Драко. Пераможцы і прызёры турніру будуць заахвочаны граматамі і медалямі, грашовымі прызамі.

У час гонак за юнакамі і дзяўчатамі будуць пільна назіраць трэнеры, ацэньваючы патэнцыял юных байдарачнікаў і канаістаў. Па выніках выступлення нехта, магчыма, будзе запрошаны на далейшае навучанне ў вучылішчы алімпійскага рэзерву.

"Мемарыял юнгі Алега Альхоўскага" - спаборніцтвы з даўняй гісторыяй. У Пінску іх пачалі праводзіць яшчэ ў 1960-я гады.-0-


 
Усе навіны

Карысныя спасылкі