БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Больш за 200 весляроў-акадэмістаў з Беларусі і Расіі выступяць у Брэсце

21.08.2023 09:08
21 жніўня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі вяслярны канал прыме з 24 па 26 жніўня адкрытае першынство рэспублікі па веславанні акадэмічным, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па веславанні. 

Плануецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел каля 240 спартсменаў ва ўзросце да 23 гадоў. Гэта зборныя каманды абласцей і Мінска, а таксама каманда Расійскай Федэрацыі (папярэдне заяўлена 26 весляроў). Брэсцкую вобласць будзе прадстаўляць 21 спартсмен. Асабіста-камандныя спаборніцтвы з'яўляюцца галоўным стартам для маладзёжнай зборнай Беларусі па веславанні. 

У праграме турніру - заезды на дыстанцыі 2000 м. Юніёры і юніёркі будуць спаборнічаць на лодках-адзіночках, у складзе экіпажаў двоек і чацвёрак парных і без рулявых, васьмёрак з рулявым. Парад адкрыцця адбудзецца 24 жніўня ў 13.00. Адразу ж пасля гэтага стартуюць папярэднія заезды дзяўчат і юнакоў на лодках класа 1х і 2х. У другі і трэці дзень першынства спаборніцтвы весляроў-акадэмістаў будуць пачынацца адпаведна ў 10.00 і 09.00.

Уваход на трыбуны Брэсцкага вяслярнага канала свабодны.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі