БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Больш за 7,5 млн тон збожжа з улікам рапсу намалочана ў Беларусі

20.09.2023 11:09
20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі намалочана больш за 7,5 млн т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 20 верасня намалочана збожжа з улікам рапсу 7505,5 тыс. т, з іх 6467,8 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай) і 1037,8 тыс. т рапсу.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Ужо ўбрана 14,2 тыс. га плошчаў, а намалочана зерня 106,4 тыс. т з ураджайнасцю 74,9 ц/га. Сабрана зялёнай масы кукурузы 9894,3 тыс. т.

Прадаўжаецца ўборка крупяных культур: грэчкі намалочана 39,4 тыс. т з ураджайнасцю 14,7 ц/га, а проса - 17,5 тыс. т з ураджайнасцю 19,1 ц/га.

Нарыхтавана льнотрасты 105,2 тыс. т.

Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 83 працэнты да скошаных плошчаў.

Гаспадаркі краіны ўбіраюць бульбу: накапана 275,7 тыс. т з ураджайнасцю 352,3 ц/га.

У краіне вядзецца ўборка цукровых буракоў: накапана 770,0 тыс. т з ураджайнасцю 449,7 ц/га.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі