БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Больш за 900 тыс. тон цукровых буракоў накапана ў Беларусі

22.09.2023 10:09

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі накапана 900,4 тыс. т цукровых буракоў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Беларусі на 22 верасня намалочана збожжа з улікам рапсу 7550,1 тыс. т, з іх 6511,5 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай) і 1038,6 тыс. т рапсу.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ва ўсіх абласцях рэспублікі. Убрана 18,9 тыс. га плошчаў, намалочана 144,0 тыс. т зерня кукурузы з ураджайнасцю 76,3 ц/га.

Сабрана зялёнай масы кукурузы 10924,8 тыс. т.

Прадаўжаецца ўборка крупяных культур: грэчкі намалочана 41,5 тыс. т з ураджайнасцю 14,7 ц/га, а проса - 17,8 тыс. т з ураджайнасцю 19,0 ц/га.

Нарыхтавана льнотрасты 108,2 тыс. т.

Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 84,4 працэнта да скошаных плошчаў.

Гаспадаркі краіны ўбіраюць бульбу: накапана 318,1 тыс. т з ураджайнасцю 350,0 ц/га.

У краіне вядзецца ўборка цукровых буракоў: накапана 900,4 тыс. т з ураджайнасцю 449,6 ц/га.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі