БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Больш за Br36 млн накіруюць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых лагераў у бягучым годзе

21.04.2025 12:04
21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за Br36 млн накіруюць на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых лагераў у бягучым годзе. Аб гэтым расказаў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".

Гаворачы аб стварэнні новых стацыянарных дзіцячых лагераў, Аляксандр Цай адзначыў, што часам яны з'яўляюцца, але асноўная задача цяпер заключаецца ў тым, каб захаваць і ўмацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу дзеючых лагераў. "Гэта задача апошнія гады выконваецца. Не дапушчана масавае закрыццё гэтых лагераў, улічваючы, што яны вельмі запатрабаваны. Вялікая ўвага ўдзяляецца іх падрыхтоўцы, умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўласнікамі, абласнымі і Мінскім гарадскім выканаўчымі камітэтамі. Фінансаванне толькі павялічыцца", - расказаў ён.

У мінулым годзе ўпершыню было ўкладзена больш як Br30 млн ва ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзеючых лагераў. У бягучым годзе плануюць на гэтыя мэты выдзеліць больш за Br36 млн, гэта значыць на 20 працэнтаў больш. "Таму якасць будзе толькі павышацца", - падкрэсліў Аляксандр Цай.

У мінулым годзе адкрыліся два новыя стацыянарныя лагеры. "Няшмат, але ўсё ж. У гэтым годзе, магчыма, таксама будзе адкрыты лагер. Але асноўная задача - іх захаваць і развіць іх матэрыяльна-тэхнічную базу", - нагадаў намеснік дырэктара.
Цяпер ужо ўсе арганізатары падалі заявы ў выканкамы аб тым, што яны плануюць праводзіць і арганізоўваць выхаваўча-аздараўленчыя і спартыўна-аздараўленчыя лагеры. Цяпер актыўна ствараюцца рабочыя групы па прыёмцы лагераў да работы.

"Усе дзеючыя лагеры прыняты да работы. Калі ўсё ідэальна, то змены можна адкрываць не пазней чым за 7 дзён да пачатку летняй аздараўленчай кампаніі. Калі яшчэ нейкія былі заўвагі, то не пазней чым за 5 дзён. Гэта значыць, за 5 дзён ужо дакладна ўсе лагеры будуць прыняты да работы і гатовы, - звярнуў увагу Аляксандр Цай. - Пералік такіх лагераў будзе размешчаны на сайце рэспубліканскага цэнтра. Каб бацькі маглі разумець, дзе ствараюцца бяспечныя ўмовы па розных відах і тыпах лагераў, дзе яны размешчаны, якая ў іх працягласць і кошт, то папярэднія пералікі будуць размешчаны ўжо да канца красавіка".-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі