БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Брэст 15-ы раз прымае гандбольны Кубак Белгазпрамбанка

17.08.2023 15:08
17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце сёння стартуе 15-ы розыгрыш Кубка Балгазпрамбанка па гандболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым паядынку на пляцоўцы брэсцкага спарткомплексу "Вікторыя" чэмпіёны Расіі гандбалісты маскоўскага ЦСКА сустрэнуцца з "Зенітам" з Санкт-Пецярбурга. Потым гаспадар спаборніцтваў "Мяшкоў Брэст" згуляе з дэбютантам турніру віцэ-чэмпіёнам Турцыі клубам "Сакар'я". Зусім нядаўна на вучэбна-трэніровачным зборы ў Турцыі брастаўчане перамаглі сваіх сённяшніх сапернікаў з лікам 32:23. Заўтра "мяшкоўцы" будуць сапернічаць з ЦСКА, а 19 жніўня завершаць турнір гульнёй з "Зенітам".

У мінулым сезоне Кубак Белгазпрамбанка выйграла зборная Беларусі. Часцей за іншых пераможцам гэтага турніру станавіўся "Мяшкоў Брэст", у якога восем трафеяў.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі