6 сакавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскія спаборніцтвы па армрэслінгу сярод мужчын і жанчын пройдуць 10-11 сакавіка на Вяслярным канале ў Брэсце, паведамілі БЕЛТА ў абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па веславанні.
Спаборніцтвы арганізуюцца пад эгідай Беларускай федэрацыі армрэслінгу ў адпаведнасці з каляндарным планам Міністэрства спорту і турызму. Мэта спартыўнага мерапрыемства - папулярызацыя армрэслінгу, выяўленне мацнейшых спартсменаў і павышэнне іх майстэрства, прыцягненне моладзі да заняткаў фізічнай культурай і спортам, прапаганда здаровага ладу жыцця.
Спаборніцтвы маюць асабіста-камандны характар. У іх прымуць удзел зборныя каманды абласцей і Мінска, спартклубы, СДЮШАР, ДЮСШ і іншыя спартыўныя калектывы, а таксама спартсмены ў асабістым першынстве. Мужчыны выступяць у дзевяці вагавых катэгорыях, жанчыны - у пяці.
Турнір праводзіцца па правілах, зацверджаных Міжнароднай федэрацыяй армрэслінга. Кожны спартсмен будзе змагацца на правую і левую руку ў катэгорыі, адпаведнай яго вазе. Каманда мае права выставіць не больш за двух удзельнікаў у любой вагавой катэгорыі. Спартсмен выбывае з барацьбы пасля двух паражэнняў.
У першы дзень пройдуць судзейскі семінар і ўзважванне ўдзельнікаў. Пачатак спаборніцтваў - 11 сакавіка ў 11.00.
Папярэднія заяўкі на ўдзел - як асабістыя, так і камандныя - прымаюцца да 8 сакавіка ўключна.-0-