БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

"Брэстгазаапарат" мае намер нарасціць аб'ёмы вытворчасці ўбудаванай тэхнікі

24.06.2024 09:06
СП ААТ "Брэстгазаапарат" мае намер нарасціць аб'ёмы вытворчасці ўбудаванай тэхнікі. Такая інфармацыя прагучала ў час рабочай паездкі 21 чэрвеня ў Брэст прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка азнаёміўся з работай "Брэстгазаапарата" і перспектывамі яго развіцця. У прыватнасці, на прадпрыемстве ўдзяляюць увагу павелічэнню вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі. "Стаяць на месцы ніяк нельга. Мы прынялі і зацвердзілі бізнес-праект на пяць гадоў, - расказаў генеральны дырэктар СП ААТ "Брэстгазаапарат" Віктар Кузьмінчук. - Улічваючы, што на гэтым заводзе плошчы ў межах 1,1 тыс. кв.м заняты пад складзіраванне камплектацый, вырашылі праблему, звязаную з выкананнем бізнес-праекта па павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці ўбудаванай тэхнікі на будучае. Устаранім складскія памяшканні, пабудаваўшы корпус вытворчага і складскога характару. Сюды мы выносім склады, "полістырол" часткова і абсталяванне, якое можна вынесці за межы асноўнай вытворчасці". Плошча, што вызваліцца, будзе выкарыстана для павелічэння аб'ёмаў выпуску новых пакаленняў убудаванай тэхнікі.

Таксама Брэсцкі аблвыканкам і "Брэстгазаапарат" заключылі інвестдагавор па будаўніцтве цэха перапрацоўкі пластмас. Там плануецца наладзіць выпуск дэталей з пластмас, нанясенне на іх ахоўна-дэкаратыўных пакрыццяў, зборку гатовых вузлоў, эмаліраванне накрывак газавых гарэлак і размясціць шэраг дапаможных службаў.

Прэм'ер-міністру таксама далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці Брэста і Брэсцкай вобласці. Асобную ўвагу Раман Галоўчанка ўдзяліў падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года, гатоўнасці да поўнага пераходу на новыя прынцыпы харчавання вучняў.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі