24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкая вобласць сабрала першы мільён тон збожжа з улікам рапсу, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 24 ліпеня сабрана ўсяго збожжа (з улікам рапсу) 3,783 млн т, з іх - 2,823 млн т збожжавых і зернебабовых культур, 960 тыс. т азімага рапсу. Гомельская і Брэсцкая вобласці ўжо завяршылі ўборку азімага рапсу.
У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу сабралі: Брэсцкая вобласць - 1,0031 млн т, Мінская - 917,6 тыс. т, Гродзенская - 883,6 тыс. т, Гомельская - 419,4 тыс. т, Магілёўская - 353 тыс. т, Віцебская - 206 тыс. т.
Прадаўжаецца ўборка такіх культур, як яравы ячмень - 69 працэнтаў ад плана, азімае жыта - 48,3 працэнта, пшаніца - 32,1 працэнта, трыцікале - 25,8 працэнта, зернебабовыя - 20,8 працэнта, авёс - 18,7 працэнта. Уборка азімага ячменю завершана.
Паралельна з уборкай ідзе церабленне лёну. Выцераблена 25,5 тыс. га (60 працэнтаў плошчаў, якія падлягаюць уборцы).
Саломы пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана на 43,8 працэнта да скошаных плошчаў.
Разам з уборкай ураджаю прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана 3326,5 тыс. т кармавых адзінак (33,9 працэнта да плана), што на 1 умоўную галаву жывёлы складае 11,1 ц кармавых адзінак (плюс 2,36 ц кармавых адзінак да ўзроўню 2023 года).
Пастаўлена задача перад аграрыямі максімальна нарыхтаваць і ўнесці арганічныя ўгнаенні ў летне-асенні перыяд. Усяго на палі пад сяўбу азімых культур вывезена 11,7 млн т арганічных угнаенняў, унесена 2,03 млн т.-0-