БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Брэсцкі тэатр лялек атрымаў грант Прэзідэнта на пастаноўку аб Ефрасінні Полацкай

19.07.2023 09:07
19 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі тэатр лялек атрымаў грант Прэзідэнта на стварэнне спектакля аб Ефрасінні Полацкай, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар тэатра Тамара Паўлюковіч.

"У кастрычніку па гранце Прэзідэнта ставім спектакль "Евфросиния Полоцкая. Святыя літары". Ставіць галоўны рэжысёр тэатра Дзяніс Казачук. Ён з'ездзіў у Полацк, паглыбляецца ў тэматыку. З Піцера запрошана мастак Ірына Цітавец. Яна працавала ўжо ў нашым тэатры над спектаклямі "Белы ікол", "Шчаўкунок", - расказала Тамара Паўлюковіч.

Работа над пастаноўкай, паводле яе слоў, ужо ідзе. І напярэдадні адкрыцця 61-га тэатральнага сезона, якое адбудзецца 2 верасня, у тэатры збярэцца мастацкі савет, дзе рэжысёр прадставіць канцэпцыю будучай пастаноўкі пра беларускую святую. 

У цэлым у новым тэатральным сезоне заслужаны калектыў парадуе гледачоў трыма прэм'ерамі. Так, у лістападзе рэжысёр Аліса Ярмак-Залеўская разам з мастаком-пастаноўшчыкам з Мінска Вольгай Мельнік-Малахавай прадставяць спектакль для дзяцей "Шэрая шыйка" паводле вядомай казкі Дзмітрыя Маміна-Сібірака. Гэта кранальная гісторыя маленькай качкі, якой ліса надламала крылца, пазбавіўшы здольнасці лятаць.

А з 1 снежня рэжысёр Дзмітрый Нуянзін пачынае работу над пастаноўкай навагодняй казкі "12 месяцаў". Мастак Вольга Дваравая, вядомая брэсцкаму гледачу па такіх маляўнічых спектаклях, як "Папялушка", "Казка пра цара Салтана", "Падарожжа Блакітнай стралы", працуе ўжо над візуалізацыяй пастаноўкі. "Ужо ідзе работа над эскізамі касцюмаў. Павінна быць прыгожа", - паабяцаў рэжысёр.

"Увогуле, у нас у рабоце адначасова будуць тры спектаклі. Акрамя таго, вядучы майстар сцэны Лілія Верста рыхтуе новую праграму для самых маленькіх гледачоў ва ўзросце да трох гадоў. У гульнявым пакоі для іх створана тэатральная прастора, дзе і будуць праходзіць паказы", - дапоўніла дырэктар тэатра.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі