БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Чаго дасягнула падатковая сістэма ў Беларусі за апошнія гады, расказалі ў МПЗ

10.10.2024 14:10

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі расказаў журналістам аб дасягненнях падатковай сістэмы Беларусі за апошнія гады перад урачыстай цырымоніяй уручэння дзяржаўных узнагарод прадстаўнікам розных сфер у Палацы Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За апошнія гады мы дасягнулі вельмі шмат, у тым ліку вызначылі новыя падыходы да падаткаабкладання самазанятых грамадзян - гэта падатак на прафесійны даход. Яго плацельшчыкамі на паўтара года сталі больш за 150 тыс. чалавек, шэраг з іх сапраўды выйшлі з цені, іншыя ўпарадкавалі сваю дзейнасць", - расказаў Андрэй Кавалеўскі.

Акрамя таго, удасканальваюцца маёмасныя падаткі - гэта адмова ад дзяржпошліны за транспарт на карысць транспартнага падатку. "Унікальных плацельшчыкаў - фізічных асоб у Беларусі больш за 3,5 млн штогод, і падатковыя органы самі адмініструюць увесь гэты вялізны пласт плацяжоў", - звярнуў увагу Андрэй Кавалеўскі, якога ўзнагародзілі медалём "За бездакорную службу" ІІІ ступені. У сістэме падатковых органаў ён працуе ўжо больш за 20 гадоў.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі