БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Да 80-годдзя вызвалення Беларусі. Брэст

25.07.2024 15:07
28 ліпеня 1944 года войскі 1-га Беларускага фронту ў ходзе буйнейшай наступальнай аперацыі "Баграціён" вызвалілі горад Брэст і ўзнялі Сцяг Перамогі.

У ходзе Люблін-Брэсцкага наступлення 70-я армія, фарсіраваўшы Заходні Буг, абышла Брэст з паўднёвага захаду, а 28-я армія выйшла да Заходняга Буга на паўночны захад ад Брэста. Шляхі адыходу брэсцкай групоўкі праціўніка на захад былі адрэзаны.

З вызваленнем Брэста поўнасцю завяршылася вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Абаронцы Брэсцкай крэпасці першымі сустрэлі ворага і першымі зрабілі крок да будучай Перамогі.

Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці прадаўжалася з 22 чэрвеня па канец ліпеня 1941 года.

8 мая 1965 года Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне "Крэпасць-герой" з уручэннем ордэна Леніна і медаля "Залатая Зорка".

25 верасня 1971 года адкрыты мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".

Узняцце сцяга над вызваленым горадам:

На рэфрыжэратары форта "Граф Берг" 28 ліпеня 1944 года воіны 212-й стралковай дывізіі 61-й арміі 1-га Беларускага фронту ўзнялі Чырвоны сцяг як сімвал вызвалення горада.

У пасляваенныя гады на тэрыторыі форта размясціўся Брэсцкі мясакамбінат.
У 2022 г. на месцы ўзняцця пераможнага Чырвонага сцяга адкрыта памятная дошка.

Крыніцы: Брэсцкі аблвыканкам, мемарыяльны комплекс "Брэсцкая крэпасць-герой".

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі