1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў з 1 лютага 2023 года павялічваюцца, паведамляе БЕЛТА.
Дапамогі выраслі на 9 працэнтаў. На першае дзіця яе памер цяпер будзе складаць Br605,99, на другое і наступных дзяцей - Br692,56, на дзіця-інваліда - Br779,13.
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны раней тлумачылі, што памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пераразлічваюцца два разы ў год: з 1 лютага і з 1 жніўня.
Такая дапамога на першае дзіця складае 35 працэнтаў, на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў і на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння - 45 працэнтаў сярэднямесячнай зарплаты работнікаў у рэспубліцы за квартал.
У цэлым на выплату дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў у бягучым годзе будзе затрачана Br2 млрд.-0-