БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Дэлегацыя Брэсцкай вобласці наведае з візітам кітайскую правінцыю Ляанін

14.04.2025 11:04
Фота Тэлеграм-канала #1рэгіён
14 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Брэсцкай вобласці на чале са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Пятром Пархомчыкам наведае з візітам правінцыю Ляанін (Кітай), паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Брэсцкага аблвыканкама.

Прадстаўнікі Брэстчыны вылятаюць у КНР сёння, візіт прадоўжыцца да 18 красавіка. У склад дэлегацыі ўвайшлі афіцыйныя асобы, кіраўнікі прадпрыемстваў. Яны правядуць дзелавыя сустрэчы і перагаворы у гарадах Шэньян і Далянь правінцыі Ляанін.

Запланавана падпісанне шэрага двухбаковых дакументаў. У прыватнасці, у Шэньяне Брэсцкая вобласць і правінцыя Ляанін пралангуюць пагадненне аб супрацоўніцтве. Новы рабочы план па далейшым умацаванні пабрацімскіх адносін разлічаны на 2025-2027 гады. Таксама намечана заключэнне здзелак з кітайскімі партнёрамі ААТ "Савушкін прадукт", "Брэстмясамалпрама", Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій. Запланавана наведванне Ляанінскай акадэміі сельскагаспадарчых навук, некалькіх прадпрыемстваў. Таксама беларуская дэлегацыя сустрэнецца з кіраўніцтвам горада Далянь. Прадугледжваецца, што акрамя іншага прадстаўнікі Брэсцкай вобласці пабываюць у зоне свабоднага гандлю Даляня.

Для Брэсцкай вобласці Кітай і яго правінцыі з'яўляюцца стратэгічнымі партнёрамі. Бакі рэгулярна абменьваюцца візітамі. Адзін з прыярытэтаў - актывізацыя знешнегандлёвай дзейнасці, прыцягненне капіталу. Так, у 2024 годзе ў эканоміку Брэстчыны з КНР паступіла больш за $18 млн прамых замежных інвестыцый.

У Брэсцкай вобласці заключаны партнёрскія дагаворы з чатырма правінцыямі КНР - Аньхой, Хубэй, Шаньсі і Ляанін.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі