БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Факультатыў па асновах духоўна-маральнай культуры і патрыятызму ўвядуць у Беларусі

21.08.2024 09:08
21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўвядуць факультатыўныя заняткі "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму". Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі ад 12 жніўня 2024 года нумар 103, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакумент зацвярджае вучэбную праграму факультатыва для дзяцей з 8-х або 9-х класаў. Разлічана яна на навучэнцаў устаноў, якія рэалізуюць праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, з беларускай і рускай мовамі навучання. Праграму распрацоўвалі ў адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Беларускай праваслаўнай царквой.

Разлічана праграма на 35 гадзін з заняткамі па адной гадзіне на тыдзень. Тэматычны план змяшчае сем пунктаў. Напрыклад, па шэсць гадзін адвядуць вывучэнню тэм "Сціпласць, пакорлівасць, лагоднасць", "Міласэрнасць, спачуванне" і "Служэнне, мужнасць, гонар". Пяць гадзін прысвецяць "Дабрыні", па чатыры - "Сумленнасці, праўдалюбству", а таксама "Сумленню, раскаянню". Столькі ж гадзін адведзена тэме "Духоўнае краязнаўства. Шанаванне святых і святынь роднай зямлі. Захаванне і прымнажэнне духоўнай спадчыны як выказванне любові да Радзімы".

Факультатыў прызначаны садзейнічаць фарміраванню духоўнасці, маральнасці, грамадзянскай і патрыятычнай свядомасці навучэнцаў, садзейнічаць іх імкненню да духоўнага росту, развіцця патрэбнасці самаўдасканалення, усведамлення сябе як грамадзяніна і патрыёта беларускай дзяржавы, адзначаецца ў дакуменце. Акрамя таго, "Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму" дапамогуць у выхаванні пачуцця маральнага абавязку, чалавекалюбства і міласэрнасці, адказных адносін да воінскай службы і грамадзянскага служэння як свяшчэннага абавязку. Сярод іншых задач - фарміраванне ўмення адстойваць хрысціянскія ідэалы і каштоўнасці, а таксама матывацыя сацыяльнага служэння і ўдзелу ў дабрачыннасці, прафілактыка залежнасцей і негатыўных праяў у паводзінах.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі