БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Фестываль Саюзнай дзяржавы "Творчасць юных" прысвецяць 80-годдзю вызвалення Беларусі

14.08.2024 15:08

14 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Фестываль Саюзнай дзяржавы "Творчасць юных" пройдзе з 20 па 24 жніўня ў Маскве ў Музеі Перамогі. У гэтым годзе ён прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

Удзельнікамі фестывалю стануць юныя вакалісты і музычныя калектывы з Беларусі і Расіі. Іх чакаюць творчыя лабараторыі, майстар-класы ад кіраўнікоў буйных праектаў, заняткі і сустрэчы з заслужанымі работнікамі культуры і народнымі артыстамі, а таксама пазнавальныя экскурсіі.

Завершыцца фестываль гала-канцэртам, у рамках якога адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў. Журы аб'явіць лепшых юных артыстаў у пяці намінацыях: "вакальныя ансамблі з народнай, класічнай і эстраднай манерай выканання", "салісты-вакалісты з народнай, эстраднай і акадэмічнай манерай выканання", "сучасныя этнаграфічныя калектывы", "народныя харэаграфічныя калектывы і ансамблі сучаснага танца", "мастацкае слова".

"Фестываль прызначаны развіваць культурнае супрацоўніцтва творчай моладзі Беларусі і Расіі, аб'яднаць намаганні па падтрымцы творчай актыўнасці і ініцыятывы, а таксама захаваць агульную культурную прастору дзвюх краін у рамках Саюзнай дзяржавы", - адзначылі арганізатары.

Заснавальнікамі фестывалю з'яўляюцца Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы і Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі, арганізатары - міністэрствы культуры Беларусі і Расіі.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі