БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Фільмы кінафестывалю "Лістапад" у Брэсцкай вобласці паглядзелі 2,4 тыс. гледачоў

22.11.2023 16:11

У Брэсцкай вобласці фільмы XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" паглядзелі ўжо 2,4 тыс. гледачоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў КУП "Брэстаблкінавідэапракат".

У бягучым годзе геаграфія кінафоруму яшчэ больш пашырылася. Фільм-адкрыццё кінафестывалю "Кіношнікі" адначасова са сталічнымі гледачамі глядзелі таксама ва ўсіх кінатэатрах Брэсцкай вобласці. "У мінулым годзе ў нас было задзейнічана пяць пляцовак, сёлета - максімальна ўсе кінатэатры. І нават старт кінафестывалю з паказам фільма "Кіношнікі" адбыўся практычна ва ўсіх адначасова - у 18.00", - адзначылі ў "Брэстаблкінавідэапракаце".

У дзень адкрыцця кінафестывалю, 17 лістапада, мерапрыемствы па яго прэзентацыі прайшлі ў 11 кінатэатрах вобласці. Акрамя таго, новую карціну кінастудыі "Беларусьфільм" змаглі паглядзець гледачы ў чатырох аграгарадках - Ліпск Ляхавіцкага раёна, Альшаны Столінскага, Раздзялавічы і Хатынічы Ганцавіцкага. У гэты дзень фільм паглядзелі каля 2 тыс. жыхароў рэгіёна.

У кінатэатрах Кобрына і Бярозы ў рамках дзіцячага кінафестывалю "Лістападзік" 18 лістапада адбыліся дзіцячыя паказы. У кобрынскім кінатэатры "Вясёлка" дэманстраваўся башкірскі мультфільм "Паўночныя амуры", у бярозаўскім кінатэатры "Кастрычнік" - фільм-казка сумеснай вытворчасці Узбекістана і Расіі "Падарунак феі".

21 лістапада ў брэсцкім кінатэатры "Мір" дэманстравалі фантастычны фільм з пазаконкурснай праграмы кінафестывалю "Зваротная рэальнасць".

Сёння ў Брэсце ў кінатэатры "Беларусь" у рамках XXIX Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" адбудзецца творчая сустрэча з беларускімі кінематаграфістамі. Аб фестывалі і беларускім кіно гледачам раскажуць старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў Віктар Васільеў і загадчык кафедры рэжысуры кіно і тэлебачання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, член саюза кінематаграфістаў Сяргей Макарэй. Сустрэча пройдзе ў Малой зале кінатэатра, пасля чаго можна будзе паглядзець карціну маладых беларускіх кінематаграфістаў "Кіношнікі".

"Сёння будуць задзейнічаны для паказаў тры пляцоўкі. Акрамя Брэста, у пінскім кінатэатры "Перамога" пакажуць фільм з конкурснай праграмы "Кіно маладых" фільм "Імператар". У кінатэатры "Спадарожнік" Пружан можна будзе ўбачыць ваенную драму "Памілаванне" з пазаконкурснага паказу. 23 лістапада ў кінатэатры "Маладосць" Ганцавіч адбудзецца паказ пазаконкурснага кіно "Страсці па Мацвеі", а 24 лістапада ў кінатэатры "Кастрычнік" Баранавіч пакажуць фільм з праграмы неігравога кіно "Горад сонца", - дадалі ў "Брэстаблкінавідэапракаце".

 

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі