БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Форум "Армія-2024": сума падпісаных Беларуссю кантрактаў перавышае $100 млн

15.08.2024 11:08

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час Х Міжнароднага ваенна-тэхнічнага форуму "Армія-2024" у падмаскоўным кангрэсна-выставачным цэнтры "Патрыёт" беларускія збройнікі падпісалі кантракты больш як на $100 млн, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржкамваенпраме.

Праведзены форум для беларускай абаронкі стаў плённай і эфектыўнай пляцоўкай дзелавога ўзаемадзеяння - кіраўнікі прадпрыемстваў зброевай галіны правялі больш за 200 перагавораў. У час сустрэч старшыні Дзяржкамваенпрама Беларусі Дзмітрыя Пантуса з калегамі з іншых краін абмяркоўваліся магчымасці пашырэння кааперацыйных сувязей, ход рэалізацыі сумесных праектаў, устаноўлены дзелавыя кантакты з мэтай наладжвання перспектыўнага ўзаемадзеяння.

Беларускія збройнікі прадставілі гасцям выставачнага форуму звыш 150 узораў сваёй высокатэхналагічнай прадукцыі і атрымалі дыплом у намінацыі "За нацыянальную экспазіцыю форуму" нараўне з прадстаўнікамі Ірана, Кітая і Індыі. Усе намінанты - паўнапраўныя члены Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, яны з'яўляюцца праціўнікамі монапалярнага свету, прыхільнікамі раўнапраўнага развіцця і ўзаемавыгаднага ўзаемадзеяння. Акрамя таго, аб'яднаны стэнд, на якім дэманстравалі сваю прадукцыю большасць арганізацый, што прадстаўлялі Беларусь, удастоены прызавога Кубка арганізатараў выставачнага мерапрыемства.

У Дзяржкамваенпраме гэтыя вынікі лічаць папярэднімі, таму што для рэалізацыі дасягнутага давядзецца прыкласці яшчэ шмат сіл і працы. Для Беларусі і Расіі, для Саюзнай дзяржавы форум "Армія-2024" стаў значным крокам да набыцця тэхналагічнага суверэнітэту, падкрэслілі ў ведамстве.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі