БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Форум медыйнай супольнасці Беларусі стартаваў у Брэсце

02.06.2023 15:06
 2 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце стартаваў ІІІ Форум медыйнай супольнасці Беларусі. Яго тэма - кросмедыйная журналістыка: тэхналогія і інструментарый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У форуме прымаюць удзел каля 250 чалавек. Гэта прадстаўнікі дзяржаўных рэспубліканскіх, карпаратыўных, рэгіянальных СМІ, сеткавых выданняў, ідэалагічныя работнікі, супрацоўнікі прэс-службаў рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, эксперты ў сферы камунікацый.

Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, звяртаючыся да ўдзельнікаў, падкрэсліў: "Форум, безумоўна, аб'ядноўвае таленавітых журналістаў, медыяменеджараў, аўтарытэтных экспертаў і з кожным годам становіцца ўсё больш значным і запатрабаваным".

Да медыйнай супольнасці краіны таксама звярнуўся старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка. Ён адзначыў, што ад слова журналіста, а часам і коскі, залежацыць вельмі шмат. "Брэстчына жыве і развіваецца разам з усёй краінай. Чакаем, што гэта будзе аб'ектыўна адлюстроўвацца ў вашых рэпартажах", - сказаў губернатар.

Удзельнікі форуму сёння абмяркуюць розныя аспекты кросмедыйнай журналістыкі, асаблівасці стварэння і адаптацыі кантэнту на розных платформах.

Першы форум медыйнай супольнасці Беларусі прайшоў у 2021 годзе ў Мінску, у мінулым годзе яго прымаў Віцебск.-0-

 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі