18 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Краінам СНД важна сінхронна рухацца наперад, сумесна вырабляць канкурэнтную прадукцыю. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 18 снежня на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Стварэнне высокатэхналагічнай прадукцыі, якая па характарыстыках перавышае замежныя аналагі, - арыенцір для ўсіх нашых краін. Важна сінхронна рухацца наперад, сумесна вырабляць канкурэнтную прадукцыю. Прыкладаў такога эфектыўнага ўзаемадзеяння ўжо нямала, але іх трэба актыўней маштабіраваць", - падкрэсліў Раман Галоўчанка.
На яго думку, для гэтага, у тым ліку, трэба актыўней выкарыстоўваць рашэнні, прынятыя ў ЕАЭС і Саюзнай дзяржаве, якія даказалі сваю эфектыўнасць. Прэм'ер-міністр нагадаў, што цяпер у ЕАЭС у актыўнай стадыі прапрацоўкі знаходзіцца кааперацыйны праект стварэння еўразійскага электробуса. Прынята рашэнне аб фарміраванні адпаведнай міждзяржаўнай праграмы, а таксама аб парадку фінансавання такіх праектаў.
"Упэўнены, што такія скразныя інтэграцыйныя праекты можна і трэба рэалізоўваць і ў рамках СНД, у поўнай меры задзейнічаўшы сумесны навуковы, тэхналагічны і фінансавы патэнцыял нашых краін. Гэта таксама датычыцца пытанняў электроннага гандлю, укаранення лічбавых тэхналогій, забеспячэння доступу да дзяржаўных закупак, зніжэння тарыфаў тэлефоннай сувязі ў роўмінгу", - адзначыў прэм'ер-міністр Беларусі.-0-