БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Галоўчанка: Саюзная дзяржава паспяхова прайшла праверку на трываласць

01.10.2024 10:10
1 кастрычніка, Ерэван /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава паспяхова прайшла праверку на трываласць. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка на сустрэчы з прэм'ерам Расіі Міхаілам Мішусціным у Ерэване ў рамках Еўразійскага эканамічнага форуму, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У бягучым годзе будзем адзначаць 25-годдзе Саюзнай дзяржавы. Сур'ёзная дата, лічу, мы падыходзім да яе з нядрэннымі вынікамі. Прэзідэнты нашых краін, наколькі мне вядома, узгаднілі дату правядзення Вышэйшага дзяржсавета ў гэтым годзе, нам таксама традыцыйна неабходна правесці саюзны Саўмін да гэтай даты, каб падрыхтаваць парадак дня і пытанні для абмеркавання на пасяджэнні савета", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Кіраўнік беларускага ўрада падкрэсліў, што Беларусь гатова да абмеркавання падрыхтоўкі да Вышэйшага дзяржсавета, а таксама да разгляду бягучага гандлёва-эканамічнага, гуманітарнага і іншага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй.

ІІІ Еўразійскі эканамічны форум праходзіць 30 верасня - 1 кастрычніка 2024 года ў Ерэване (Рэспубліка Арменія). Форум прымеркаваны да пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета з удзелам кіраўнікоў урадаў дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і дзяржаў-наглядальнікаў. Мерапрыемства праходзіць у рамках старшынства Рэспублікі Арменія ў органах Еўразійскага эканамічнага саюза ў 2024 годзе.-0-
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі