БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

Ганна Лукашэнка: пасля Оршы "Марафон адзінства" прыедзе ў Баранавічы і Брэст

02.12.2024 09:12
Пасля Оршы "Марафон адзінства" прыедзе ў Баранавічы і Брэст. Аб гэтым журналістам расказала кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі "Марафон адзінства" Ганна Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На Оршы мы завяршаем "Марафон адзінства" ў Віцебскай вобласці. Пасля гэтага мы вяртаемся ў Брэсцкую вобласць. Наступныя гарады - гэта Баранавічы і Брэст. Рыхтуемся, прапрацоўваем новыя канцэртныя праграмы, шукаем новыя формы мерапрыемстваў. У кожным з гарадоў будзе свая асаблівасць, сваю адметнасць", - адзначыла Ганна Лукашэнка.

Кіраўнік рабочай групы падкрэсліла, што канцэпцыя канцэртаў "Час выбраў нас" у рамках "Марафону адзінства" заключаецца ў тым, што ўпор робяць у тым ліку на мясцовыя калектывы і вядомых выканаўцаў з таго ці іншага горада.

"Я думаю, гледачы заўважылі, што гэта прасочваецца ў кожным канцэрце. Сёння будуць выступаць ураджэнцы Віцебскай вобласці. У цэлым віцебская зямля багатая на таленты. І мы проста не маглі абмінуць гэта. На мой погляд, сёння ў поўнай меры мы раскрыем патэнцыял Віцебскай вобласці", - дадала Ганна Лукашэнка.-0- 
 
Усе навіны

Карысныя спасылкі