БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

"Гэта комплексны дакумент". Дэпутат пра законапраект аб дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі суб'ектаў гаспадарання

05.06.2025 16:06
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Законапраект "Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб'ектаў гаспадарання" - комплексны дакумент. Ён рыхтуецца да разгляду ў першым чытанні, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Віктар Нікалайкін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Законапраект паступіў да нас 19 мая гэтага года. Практычна прайшло толькі два тыдні і парламентарыі актыўна ўключыліся ў работу па вывучэнні гэтага законапраекта. Законапраект унесены Саветам Міністраў, але яго распрацоўшчыкам з'яўляецца Міністэрства юстыцыі. Хачу сказаць, што законапраект падрыхтаваны якасна, - расказаў Віктар Нікалайкін. - Прыемна адзначыць, што распрацоўшчыкі да ўнясення ў Палату прадстаўнікоў правялі некалькі публічных абмеркаванняў гэтага законапраекта. І я ведаю, што яны ўключылі ў законапраект каля 40 прапаноў, якія былі на грамадскім абмеркаванні выказаны. Гэта таксама нармальна, гэта сувязь з практыкай".

Сёння законапраект вынесены на пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў з удзелам кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі. "Мы будзем працаваць з усімі заўвагамі, якія паступяць ад дэпутатаў і юрыдычных асоб. І толькі пасля таго, як знімем, урэгулюем і ўзгоднім усе заўвагі, мы будзем яго выносіць у Авальную залу ў першым чытанні, - адзначыў дэпутат. - Работа толькі пачынаецца, пакуль складана гаварыць аб тэрмінах. Але, тым не менш, з улікам той сур'ёзнай падрыхтоўкі законапраекта, у мяне ёсць прадчуванне, што ён у нас доўга не затрымаецца".

Законапраект змяшчае шмат важных навацый. Напрыклад, выключаецца выдача пасведчання аб дзяржрэгістрацыі юрыдычнай асобы. Юрыдычнай асобе, якая дзейнічае на аснове ўласнага статута, па выніках дзяржаўнай рэгістрацыі будзе выдавацца статут са штампам, а юрыдычнай асобе, якая дзейнічае на аснове тыпавога статута, - выпіска з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Дакумент таксама рэгламентуе парадак дзяржрэгістрацыі юрыдычнай асобы на аснове тыпавога статута.

Пашыраюцца падставы ўключэння і актуалізацыі звестак у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Размова аб дакументах і звестках, што не толькі прадстаўляюцца заяўнікамі для дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі ў адпаведнасці з іх кампетэнцыяй, але і атрыманых праз інфармацыйнае ўзаемадзеянне названага рэгістра з іншымі інфармацыйнымі сістэмамі.

Прадугледжваецца зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на суб'екты гаспадарання, узмацненне абароны правоў і законных інтарэсаў крэдытораў.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі