22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грашовыя нормы расходаў на дзяржзабеспячэнне дзяцей-сірот павялічаны ў Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 542 ад 17 жніўня 2023 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Згодна з дакументам, грашовая норма забеспячэння харчаваннем дзяцей ва ўзросце 3-6 гадоў павялічана з Br6,77 да Br7,45, 7-10 гадоў - з Br7,94 да Br8,73, 11-13 гадоў - з Br8,78 да Br9,66, 14-17 гадоў - з Br9,34 да Br10,27. Гэтыя нормы ўстаноўлены для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, знаходзяцца ў дзіцячых дамах і школах-інтэрнатах для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, дапаможных школах-інтэрнатах, спецыяльных агульнаадукацыйных школах-інтэрнатах.
Што датычыцца дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічных цэнтрах, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых установах, спецыяльных лячэбна-выхаваўчых установах, прыёмніках-размеркавальніках для непаўналетніх, для іх таксама павялічаны грашовыя нормы расходаў на харчаванне. Для ўзросту з 3 да 6 гадоў - з Br5,51 да Br6,06, 7-10 гадоў - з Br6,77 да Br7,45, 11-13 гадоў - з Br7,46 да Br8,21, 14-17 гадоў - з Br8,01 да Br8,81.
Выраслі нормы расходаў на забеспячэнне адзеннем, абуткам, мяккім інвентаром. Для ўзросту 3-6 гадоў нормы расходаў на іх першапачатковае набыццё - з Br446,14 да Br490,75,а на штогадовае папаўненне - з Br324,73 да Br357,2. Для хлопчыкаў ва ўзросце 7 гадоў і старэйшым адпаведна - з Br520,74 да Br572,81 і з Br321,95 да Br354,15, дзяўчынак 7 гадоў і старэйшых - з Br562,97 да Br619,27 і з Br333,52 да Br366,87.
У цэлым пастанова нумар 542 уносіць змяненні ў пастановы Савета Міністраў нумар 840 ад 6 ліпеня 2006 года і нумар 94 ад 26 студзеня 2009 года.-0-