БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Карта сайта
Прамыя тэлефонныя лiнii
Прамыя тэлефонныя лiнii
Электронныя звароты
Электронныя звароты
Адно акно
Адно акно
Чарга на жыллё
Чарга на жыллё
Пытанні і адказы
Пытанні і адказы
Галоўная Навіны

Інфармацыю аб перавозках таксі неабходна прадставіць у падатковыя органы не пазней за 21 красавіка

07.04.2025 11:04
7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дыспетчарам аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах, уключаючы аўтамабілі-таксі, уладальнікам электронных інфармацыйных сістэм, а таксама аўтамабільным перавозчыкам, якія самастойна выконваюць прыём і перадачу заказаў, неабходна не пазней за 21 красавіка прадставіць інфармацыю аб выкананых аўтаперавозках пасажыраў у адпаведныя інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах (МПЗ) па абласцях і Мінску. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў МПЗ.

У адпаведнасці з арт.24.11 КоАП непрадстаўленне службовай або іншай упаўнаважанай асобай ці індывідуальным прадпрымальнікам ва ўстаноўленыя тэрміны дакументаў, справаздач, звестак або іншых матэрыялаў у выпадках, калі абавязак іх прадстаўлення прадугледжаны заканадаўчымі актамі, або прадстаўленне заведама недакладных звестак вядзе да накладання штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

Акрамя таго, ва ўказе ад 25 студзеня 2024 года нумар 32 пералічаны падставы для прыпынення знаходжання звестак у дзяржаўным інфармацыйным рэсурсе "Рэестр аўтамабільных перавозак пасажыраў у нерэгулярных зносінах" у адносінах да суб'ектаў гаспадарання (на тэрмін да трох месяцаў). У іх ліку - непрадстаўленне ў падатковыя органы інфармацыі аб выкананых аўтамабільных перавозках пасажыраў у нерэгулярных зносінах, неаднаразовае (два разы і больш на працягу 12 месяцаў запар) прадстаўленне ў падатковыя органы недакладнай інфармацыі на гэту тэму.

Дадатковая інфармацыя размешчана ў раздзеле "Растлумачэнні і каментарыі" на сайце МПЗ.-0-
 
Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі