БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

БРЭСЦКІ АБЛАСНЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
Галоўная Навіны

"Іх роля будзе павышацца". У Дзяржстандарце вызначаюць прыярытэты развіцця стандартаў да 2030 года

24.02.2025 11:02
24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пляцоўцы Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі прайшло пасяджэнне рабочай групы па абмеркаванні змяненняў у стратэгію развіцця стандартызацыі Беларусі да 2030 года, удзельнікі якога прыйшлі да высновы, што роля стандартызацыі і ў далейшым будзе павышацца ў тэхналагічным і сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

Першы намеснік старшыні Дзяржстандарту Аляксандр Бурак адзначыў неабходнасць абмеркавання і выпрацоўкі кансалідаваных пазіцый па ўдасканаленні стратэгічнага дакумента ў галіне стандартызацыі.

"Прыярытэтныя напрамкі развіцця стандартызацыі будуць выбудоўвацца з улікам інтарэсаў прамысловасці. Сёння стандартызацыя павінна быць даволі гібкай, каб забяспечваць высокі тэхнічны ўзровень вытворчасці прадукцыі, улічваючы асаблівасці рынкаў краін, якія з'яўляюцца гандлёвымі партнёрамі, у тым ліку новымі, і ў той жа час адлюстроўваючы сацыяльныя аспекты", - лічыць старшыня савета старэйшын пры Дзяржстандарце Валерый Карашкоў.

Паводле слоў дырэктара БелДІСС Аляксандра Скуратава, асноўныя пасылы стратэгіі павінны адлюстроўваць пэўныя тэндэнцыі сучаснага перыяду развіцця і актуальныя выклікі для эканомікі. У якасці асноўных градыентаў устойлівага эканамічнага развіцця ён вылучыў тэхналагічны суверэнітэт, лічбавую індустрыю, беражлівую вытворчасць і зялёную эканоміку.

Удзельнікі пасяджэння рабочай групы сышліся на думцы, што роля стандартызацыі расце і будзе павышацца, з'яўляючыся адным з ключавых фактараў, якія ўплываюць на тэхналагічнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі.

Як рэзюмавалі ў прэс-службе Дзяржстандарту, дыскусія была ажыўленай і напоўненай канкрэтнымі прапановамі. Дасягнута дамоўленасць аб разглядзе на наступным пасяджэнні рабочай групы дапрацаванай структуры змяненняў і правядзенні кансультацый з галіновымі міністэрствамі і канцэрнамі па яе напаўненні канкрэтнымі напрамкамі.-0-

 
Усе навіны

Карысныя спасылкі